Малышы кастрычніка
У другі месяц восені органамі загса Ушаччыны зарэгістравана нараджэнне 9 малышоў: 4 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. Віншаванні з нагоды важнейшай у жыцці падзеі зараз прымаюць бацькі першынцаў Рэнаты Казіцкай і Рамана Цара, другіх дзетак Марка Паласа, Мацвея Худзенкі і Таццяны Шахавай, трэціх – Сафіі Пугач, Мікалая Міхейкі, Дарыанны Сталыга і Ксеніі Бука.
Як нам расказала начальнік аддзела загса Ушацкага райвыканкама Алена Мікалаеўна Малашчанка, такая колькасць нованароджаных меншая, чым у адпаведным перыядзе мінулага года – тады было зарэгістравана нараджэнне 13 дзяцей. Не надта аптымістычна выглядае і агульная статыстыка: за 10 месяцаў 2019-га на свет у раёне з’явіліся 73 малышы, а ў 2020-м – толькі 69.
Новыя сем’і
У кастрычніку на Ушаччыне Марш Мендэльсона прагучаў для 6 маладых пар. Упершыню ўступілі ў шлюб Яўген Кулянок і Вікторыя Целепень, Алег Манецкі і Марыя Раманоўская, Мікалай Сакалоў і Вольга Вязіцкая.
Названая колькасць супадае з адпаведным мінулагоднім паказчыкам. Але ж, на жаль, па выніках 10 месяцаў статыстыка таксама адмоўная: 50 сёлетніх вяселляў супраць 62 у 2019-м.