Халодны золак. Восень лістападам
Ізноў нагнала смутак у душу,
А сэрца хоча летніх зоркападаў
Што ў восені я сёння папрашу?
Мабыць цяплом парадаваць апошнім
І бабінага лета хараством.
Кастрычнік, ціха на зямлі пралёгшы,
Ківае замаркочаным чалом.
Плывуць так нізка над зямлёй аблокі
І павуцінкі лёгкія ляцяць.
Ахутаны смугою-павалокай,
У лесе сосны гонкія стаяць.
І жураўліны крык кранае сэрца,
Маркотай адзываецца ў душы.
З прыродай засынаю я, здаецца,
Вясна ж сумее ўсё разварушыць
Што ў вершах маіх? Тое, што адбалела,
І тое, што ўсё несціхана баліць.
Што, сэрца крануўшы, навек адляцела,
А раны такія нялёгка гаіць.
Што ў вершах маіх? Незабыўныя хвілі
Юнацтва ў лагоднай вясковай вясне,
Дзе марылі светла, пяшчотна любілі,
Дзе вочы матулі ўсё грэюць мяне.
Што ў вершах маіх? Тое, што перажыта
І зоркаю згасла над срэбрам ракі.
Любоў да зямлі, на якой сеюць жыта
Мазольнай рукою мае землякі.
Дзе прашчураў песні яшчэ не забылі,
Дагэтуль захоўваюць звычаі іх.
Каб спадчыну гэту святую цанілі,
Нагадваю людзям я ў вершах сваіх.
Ці бывае лёгкім шчасце –
Дзе шукаць адказ на гэта?
Як падняцца, каб не ўпасці,
Трапіць як са сцюжы ў лета?
Як да вуснаў дакрануцца,
Што не здрадзяць аніколі?
Развітаўшыся, вярнуцца
Смагу радасці спатоліць?
Дараваць як тыя словы,
Што душу парвуць-скрывяняць?
Як пачаць усё нанова,
Калі б’е балюча памяць.
Сэрца боль любы стрывае,
Сцерпіць, сцяўшыся, напасці.
Шчасце лёгкім не бывае,
Бо інакш яно не шчасце.
Мне раяць: жыць прасцей на свеце трэба
І браць усё ад гэтага жыцця,
А я глядзець люблю ў начное неба
І марыць аж да самазабыцця.
А мне шкада і зоркі, што згарэла,
Людзей бездапаможных і старых.
Калі б змагла, здаецца б, абагрэла
Я на зямлі пакрыўджаных усіх.
Яно і быць, напэўна, так павінна,
Каб родную зямлю любіць, як рай,
Бацькоў, дзяцей, святло сваёй хаціны
О, дай на гэта сілы, Божа, дай!
Ці бывае лёгкім шчасце –
Дзе шукаць адказ на гэта?
Як падняцца, каб не ўпасці,
Трапіць як са сцюжы ў лета?
Як да вуснаў дакрануцца,
Што не здрадзяць аніколі?
Развітаўшыся, вярнуцца
Смагу радасці спатоліць?
Дараваць як тыя словы,
Што душу парвуць-скрывяняць?
Як пачаць усё нанова,
Калі б’е балюча памяць.
Сэрца боль любы стрывае,
Сцерпіць, сцяўшыся, напасці.
Шчасце лёгкім не бывае,
Бо інакш яно не шчасце.
Мне раяць: жыць прасцей на свеце трэба
І браць усё ад гэтага жыцця,
А я глядзець люблю ў начное неба
І марыць аж да самазабыцця.
А мне шкада і зоркі, што згарэла,
Людзей бездапаможных і старых.
Калі б змагла, здаецца б, абагрэла
Я на зямлі пакрыўджаных усіх.
Яно і быць, напэўна, так павінна,
Каб родную зямлю любіць, як рай,
Бацькоў, дзяцей, святло сваёй хаціны
О, дай на гэта сілы, Божа, дай!
Ці бывае лёгкім шчасце –
Дзе шукаць адказ на гэта?
Як падняцца, каб не ўпасці,
Трапіць як са сцюжы ў лета?
Як да вуснаў дакрануцца,
Што не здрадзяць аніколі?
Развітаўшыся, вярнуцца
Смагу радасці спатоліць?
Дараваць як тыя словы,
Што душу парвуць-скрывяняць?
Як пачаць усё нанова,
Калі б’е балюча памяць.
Сэрца боль любы стрывае,
Сцерпіць, сцяўшыся, напасці.
Шчасце лёгкім не бывае,
Бо інакш яно не шчасце.
Мне раяць: жыць прасцей на свеце трэба
І браць усё ад гэтага жыцця,
А я глядзець люблю ў начное неба
І марыць аж да самазабыцця.
А мне шкада і зоркі, што згарэла,
Людзей бездапаможных і старых.
Калі б змагла, здаецца б, абагрэла
Я на зямлі пакрыўджаных усіх.
Яно і быць, напэўна, так павінна,
Каб родную зямлю любіць, як рай,
Бацькоў, дзяцей, святло сваёй хаціны
О, дай на гэта сілы, Божа, дай!
Мне раяць: жыць прасцей на свеце трэба
І браць усё ад гэтага жыцця,
А я глядзець люблю ў начное неба
І марыць аж да самазабыцця.
А мне шкада і зоркі, што згарэла,
Людзей бездапаможных і старых.
Калі б змагла, здаецца б, абагрэла
Я на зямлі пакрыўджаных усіх.
Яно і быць, напэўна, так павінна,
Каб родную зямлю любіць, як рай,
Бацькоў, дзяцей, святло сваёй хаціны
О, дай на гэта сілы, Божа, дай!
Мне раяць: жыць прасцей на свеце трэба
І браць усё ад гэтага жыцця,
А я глядзець люблю ў начное неба
І марыць аж да самазабыцця.
А мне шкада і зоркі, што згарэла,
Людзей бездапаможных і старых.
Калі б змагла, здаецца б, абагрэла
Я на зямлі пакрыўджаных усіх.
Яно і быць, напэўна, так павінна,
Каб родную зямлю любіць, як рай,
Бацькоў, дзяцей, святло сваёй хаціны
О, дай на гэта сілы, Божа, дай!