Непростой выбор имени

Общество

Выбар імя для дзіця – справа адказная. Часцей да нас, у аддзел загса, прыходзяць бацькі, якія выбралі імя загадзя. Аднак бывае і такое, што даводзіцца дапамагаць, знаёміць бацькоў са статыстыкай.

З першага студзеня па трыццатага верасня ва Ушацкім раёне зарэгістравана нараджэнне 43 дзяўчынак і 48 хлопчыкаў. Самымі папулярнымі дзявочымі імёнамі ў гэтым годзе з’яўляюцца Ульяна (пяць дзяўчынак атрымалі гэтае імя), Дар’я і Аляксандра (па тры выпадкі рэгістрацыі). Цікавы той факт, што на працягу апошніх двух гадоў лідэрства па папулярнасці бясспрэчна належала імені Анастасія, у 2009 годзе зарэгістравана восем такіх імён. На пачатак кастрычніка ў раёне адзначаны толькі адзін выпадак рэгістрацыі нованароджанай Насці. Густы бацькоў мяняюцца.

Змянілася ў параўнанні з мінулым годам і папулярнасць мужчынскіх імёнаў. Калі ў 2009 годзе распаўсюджанымі былі Мікіта (названа 8 хлопчыкаў), Дзмітрый, Мацвей (па 5), Ілья, Глеб і Арцём (па 4), то ў 2010 годзе – папулярнымі сталі Іван, Ягор, Раман, Уладзіслаў, Аляксандр і Максім (па тры).

Народныя павер’і сцвярджаюць, што ад імя чалавека залежыць яго лёс. Верыць у гэта ці не – выбар кожнага. Мы, работнікі аддзела загса, радуемся рэгістрацыі кожнага нованароджанага, бо сам факт, што сем’і папаўняюцца, дае надзею на светлую будучыню краіны.

А.МАЛАШЧАНКА,



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *