У пачатку года Ушацкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” сумесна з аддзелам культуры райвыканкама аб’явіла аб правядзенні агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства сярод бібліятэк раёна “Лепшая бібліятэка Года якасці-2010”. Ідэя правядзення конкурсу ўзнікла ў сувязі з аб’яўленым Годам якасці і з мэтай паляпшэння якасных паказчыкаў выконваемых паслуг, актывізацыі работы пярвічных арганізацый РГА “Белая Русь” і творчай ініцыятывы, укаранення новых форм работы.
Пры падвядзенні вынікаў журы агляду-конкурсу ўлічвала многія крытэрыі – выкананне асноўных паказчыкаў у рабоце з чытачамі; удзел, арганізацыя і правядзенне масавых мерапрыемстваў, сувязь з іншымі арганізацыямі; аказанне дадатковых паслуг; арганізацыя работы з пэўнымі групамі карыстальнікаў (інваліды, дзеці, ветэраны); стыль работы бібліятэкара, яго ідэйная перакананасць, узровень кваліфікацыі, адносіны да сваёй прафесіі; прымяненне тэхнічных сродкаў; актыўная жыццёвая пазі- цыя і іншыя.
У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел усе бібліятэкары цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі раёна. Пераможцы вызначаліся ў трох намінацыях. Так, у намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем” лепшай прызнана дзіцячая бібліятэка-філіял №1 (загадчык – Л.М.Эртман), “Лепшая бібліятэка аграгарадка” – Ільюшынская бібліятэка-філіял №33 (бібліятэкар – А.В.Апёнак), “Лепшая бібліятэка па добраўпарадкаванні і санітарным стане тэрыторыі” – Арэхаўская бібліятэка-філіял №22 (бібліятэкар – І.С.Малак).
Нядаўна на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі адбыўся семінар-нарада бібліятэчных работнікаў раёна, дзе і былі падведзены вынікі агляду-конкурсу. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі “Лепшая бібліятэка Года якасці-2010” і каштоўнымі падарункамі ад “Белай Русі”.
В.ПОЛАЗАВА.
На здымку:
падчас узнагароджання.