Ушачская районная организация Белорусского союза женщин закупила более 300 луковиц тюльпанов, которые высажены на мемориальном комплексе «Прорыв»

Общество

Раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын далучылася да шматлікіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года малой радзімы, і запланавала работы па добраўпарадкаванні на знакавых аб’ектах Ушаччыны. Так, нядаўна за сродкі арганізацыі быў набыты пасадачны матэрыял – больш за 300 цыбулін цюльпанаў. Днямі кветкі былі высаджаны на мемарыяльным комплексе “Прарыў” актывістамі дзвюх раённых грамадскіх арганізацый – Беларускага саюза жанчын і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа на чале з іх кіраўнікамі Аленай Васільеўнай Пашковіч і Ірынай Анатольеўнай Ціханавай.

– Надзвычай прыемна ўнесці свой уклад у такую добрую справу. Яркія цюльпаны зацвітуць якраз да свята Вялікай Перамогі і, бясспрэчна, упрыгожаць наш велічны мемарыял! – справіўшыся з пасадкай, адзначалі жанчыны.

У бліжэйшых планах грамадскай арганізацыі яшчэ і добраўпарадкаванне тэрыторыі каля новай Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў.

Вольга КАМАРКОВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *