Вопрос к председателю райисполкома

Общество

Пытанняў падчас правядзення “прамой лініі” старшынёй райвыканкама Алегам Анатольевічам Кавалёнкам заўсёды паступае нямала, хоць далёка не ўсе з іх узроўню старшыні. Каб вярнуць мяшкі за здадзеныя яблыкі або паскардзіцца на адсутнасць у аўтакраме сасісак (што, дарэчы, не пацвердзілася), варта патэлефанаваць спецыялістам райспажыўтаварыства. Каб адрамантаваць тэлефон (такія пытанні таксама

Часта людзі дубліруюць агучаныя раней праблемы, як, напрыклад, па стане дарогі да могілак у вёсцы Славені (дырэктар КУСГП “Арэхаўна” адказаў, што дарога не пераворваецца, там растуць шматгадовыя травы, і перыядычна дарога будзе падкошвацца). І канечне, не ўсе просьбы можна задаволіць, таму кіраўнік раёна і не дае пустых абяцанняў, а планамерна, паступова закрываюцца надзённыя праблемы ўшачан. Сёння мы спынімся на тых, якія закранаюць інтарэсы многіх, а не носяць прыватны характар.

Н.В.Вашкевіч не ведала, да каго звяртацца, каб закрыць сарваны сайдынг на ведамасным доме ў вёсцы Старое Сяло Жарскага сельсавета. Старшыня СВК “Ільюшынскі” прапанаваў самастойна набыць матэрыял, кошт якога будзе кампенсаваны і аказана дапамога па рамонце.

Падсыпку дарогі ў вёсцы Баброва дырэктар УП ЖКГ С.Л.Шульц абяцаў выканаць на працягу кастрычніка-лістапада, таксама як і пачысціць канал па звароце жыхара Дубраўкі П.Літвіна. Грэйдзіраванне і падсыпка дарогі па вуліцы Азёрнай аграгарадка Арэхаўна зроблена, а вось асфальтаванне дарогі ў вёсцы Любжына не плануецца.

Паўтараліся пытанні па нарыхтоўцы дроў, у прыватнасці, з зямель “Райаграсервіса”. У цяперашні час прадпрыемствам заключаны дагавор з Плінскім лясніцтвам і атрыманы дазвол на саманарыхтоўку дроў насельніцтвам. У любым выпадку людзі павінны звяртацца ў бліжэйшыя лясніцтвы, а вось гаспадаркам трэба загадзя ўзгадняць карты ўрочышчаў з інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і перадаваць іх у лясніцтвы.

Распараджэннем райвыканкама ад 13.09.2010 года вызначаны парадак вырашэння спрэчных пытанняў па аплаце за здадзенае малако. Аналіз на тлустасць павінен рабіцца адзін раз у дэкаду, а згодна з якаснымі характарыстыкамі малака строга індывідуальна рабі- цца аплата. Не пазней трох банкаўскіх дзён пасля паступлення сродкаў на рахунак прыватных прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць закупку, робяцца выплаты надбавак. Калі малаказдатчыкі з нечым нязгодны, яны могуць звярнуцца ў кабінет №84 упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання або па нумары 2-17-05.

А вось жыхарам вёскі Пралетарый, якія прасілі падвесці ваду па ўсёй даўжыні вуліцы Піянерскай, давядзецца пачакаць. Справа ў тым, што зараз вядуцца работы па ўключэнні вёскі ў межы гарпасёлка. Трэба ўсё ўзаконіць, а пасля будзе заказаны праект на пракладку водаправода. Аднак пытанне гэта паўстае не ўпершыню і трымаецца на кантролі. Не ўсё магчыма зрабіць за адзін год.

Жыхар вёскі Сарочына Тарасевіч звяртаўся па расчыстцы трубы для сцёку вады. І тут старшыня райвыканкама даў адказным зусім малы тэрмін на выпраўленне становішча.

Узяты на кантроль і зварот жыхара вёскі Папоўка Асташонка аб непрацуючай свідравіне. Сітуацыя высвятляецца. Калі спецыялісты вырашаць, што свідравіна яшчэ можа паслужыць, то будзе ажыццяўляцца рамонт. Калі ж не, то ў вёсцы будуць пабудаваны яшчэ два калодзежы.

Дырэктару паліўзбыта і старшыні Ушацкага сельвыканкама даручана закрыць пытанне з забеспячэннем насельніцтва дрывамі.

Разросся мікрараён на Віцебскай, таму на верхніх паверхах слабы напор вады. Зараз заканчваецца будаўніцтва трэцяй чаргі станцыі абезжалезвання і рэзервовай свідравіны па вуліцы Авангарднай, пасля чаго пытанне будзе закрыта.

Як бачна, пытанняў, якія б не магчыма было вырашыць адразу, зусім мала і ўсе яны трымаюцца на кантролі.

В.КАРАЛЕНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *