Благодарность врачам

Общество

Гэта вялікае шчасце, што па жыцці мне сустракаліся добрыя ўрачы. Я вельмі многім абавязана прадстаўнікам гэтай складанай прафесіі, і ні разу не сутыкалася з непрафесіяналізмам, негуманным да сабе стаўленнем.

Вось і нядаўна трапіла ў цэнтральную раённую бальніцу г.п.Ушачы, дзе мне зрабілі аперацыю, аказалі квалі- фікаваную дапамогу, у прамым і пераносным сэнсе паставілі на ногі. Я была прыемна здзіўленая тым, што ў звычайнай раённай бальніцы, у хірургіі, працуюць урачы такой высокай кваліфікацыі, якія валодаюць сучаснымі методыкамі.

Хочацца выказаць словы вялікай удзячнасці ўрачу-хірургу Максіму Фёдаравічу Птушко, Аляксандру Віктаравічу Паншыну, а таксама ўсяму медперсаналу хірургічнага аддзялення за іх чуласць і ўвагу да пацыентаў. Лечаць не толькі лекі, але і душэўная цеплыня, якая зыходзіць ад усяго калектыву.

Пераканана, што менавіта такія выдатныя ўрачы, як Максім Фёдаравіч і Аляксандр Віктаравіч, сваім прафесіяналізмам, спагадлівасцю і душэўнасцю ствараюць атмасферу, спрыяльную хутчэйшаму выздараўленню хворых. Я зноў адчуваю сябе добра і магу радавацца жыццю.

Нізкі Вам паклон і вялікі дзякуй! Хай у Вашых сем’ях заўсёды будзе каханне, радасць і шчырасць, якую Вы нясеце людзям!

М.СІСКОВІЧ, в.Салонец-1



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *