Коронавирусная инфекция у многих заболевших протекает бессимптомно

Здравоохранение

У Беларусі на 2 кастрычніка зафіксавана 79019 выпадкаў заражэння CОVID-19. Апошнім часам павялічылася іх колькасць і на Ушаччыне. Як расказаў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Павел Аляксандравіч Саўчанка, забор біялагічнага матэрыялу ў кантактаў першага ўзроўню, пацыентаў з пнеўманіямі, вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі адпраўляецца для лабараторнага даследавання ў абласны цэнтр 2-3 разы на тыдзень. Вынікі ж прыходзяць усярэднім праз 2-3 дні. Гэта дазваляе дастаткова аператыўна выяўляць новыя факты каранавірусу і прымаць меры. Усё неабходнае для гэтага ў нас ёсць.

Зараз у інфекцыйным аддзяленні райбальніцы праходзяць лячэнне 13 чалавек з сярэднецяжкім цячэннем захворвання. Значная частка пацыентаў (а гэта ў пераважнай большасці грамадзяне працаздольнага ўзросту) знаходзіцца на ўмовах самаізаляцыі дома, палова з іх увогуле не мае сімптомаў CОVID-19.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *