Жители деревни Рыбаки теперь ожидают автомагазин в уютной беседке, приобретённой за средства самообложения

Общество

Утульная альтанка з’явілася нядаўна ў цэнтры вёскі Рыбакі, дзе спыняецца аўтакрама. Там і раней быў драўляны зацішак, які з гадамі састарэў і ператварыўся ў сметнік. Яго знеслі, высеклі кустоўе і ўстанавілі альтанку з полікарбанату, пад якім не толькі дзве лавачкі, але і стол. Умацоўвалі яе задаволеныя мясцовыя жыхары на чале з пастаянным памочнікам старшыні Кубліцкага сельсавета В.П.Мялешкам і старэйшынам вёскі П.С.Машчонкам. Спонсарскую дапамогу аказала і ДРБУ-105, якое рабіла падсыпку дарогі на Глыбокае і прывезла пясок для падножжа.

Трэба зазначыць, што гэтая карысная справа зроблена за сродкі самаабкладання. Паколькі збіраюцца яны ў асноўным з малаколькасных вёсак, то не дзеляцца па прынцыпе “кожнай сястрыцы па завушніцы”, а акумулююцца на патрэбныя рэчы. Так, сёлета падобная альтанка хутка з’явіцца яшчэ ў вёсцы Лісічына. Як і ў Рыбаках, у ёй у цёплы час пражывае пад трыццаць чалавек, таму і сховішчы ад дажджу ў чаканні аўтакрамы зроблены паболей. А вось у вёсках Забалацце і Судзілавічы на наступны год старшыня сельвыканкама М.В.Ярмош мяркуе ўстанавіць проста лавачкі, аднак таксама пад полікарбанатным дахам. “Куды пусціць сродкі самаабкладання, вырашаем калектыўна, – гаворыць Марыя Васільеўна. – Мабыць атрымаецца таксама паставіць агароджу вакол бярозавага парку, які заклалі ў аграгарадку Кублічы да 75-годдзя Вялікай Перамогі”.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *