Минимизируйте контакты, помните про дистанцию! О ситуации с коронавирусом в Ушачском районе рассказал и.о. главврача райбольницы А.Паншин

Здравоохранение

У Беларусі на 22 верасня зафіксавана 76104 выпадкі заражэння CОVID-19. Як абстаяць справы з захворваннем на Ушаччыне, мы папрасілі расказаць выконваючага абавязкі галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандра Віктаравіча ПАНШЫНА.

– Сітуацыя з распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі ў нас знаходзіцца на пастаянным кантролі. Як і раней, актыўна праводзіцца работа па выяўленні фактаў COVID-19, кантактаў першага і другога ўзроўняў. Усім пацыентам у поўным аб’ёме гатовы аказаць неабходную дапамогу. У дастатковай колькасці маюцца апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, медыкаменты, спецадзенне для абароны медыкаў, ажыццяўляецца кіслародная падтрымка пацыентаў па паказаннях. Хачу падкрэсліць, што цяжкіх пацыентаў на сённяшні дзень у нас няма – ва ўсіх захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй формах. Большасць інфіцыраваных знаходзяцца на ўмовах самаізаляцыі дома (у такім выпадку медыкі рэгулярна наведваюць грамадзян, сочаць за іх самаадчуваннем, кантралююць захаванне вызначаных патрабаванняў), на стацыянарным жа лячэнні ў інфекцыйным аддзяленні ЦРБ – найперш тыя, каму патрабуюцца штодзённае назіранне і ін’екцыйныя формы ўвядзення прэпаратаў, хто мае дадатковыя паталогіі, не можа ізалявацца. Гаворкі аб перапрафіліраванні аддзяленняў райбальніцы пакуль не ідзе – аднак у выпадку неабходнасці да гэтага мы гатовы. У паліклініцы працягвае работу інфекцыйны кабінет.

І ўсё ж без нагоды наведваць бальніцу не варта: у чэргах павялічваецца рызыка кантакту з рэальна хворым чалавекам. Калі экстраннага візіту медыкаў не патрабуецца, адчуваеце слабасць, лёгкія сімптомы недамагання, звярніцеся ў рэгістратуру па нумары 5-21-57 – пасля ўдакладнення сімптомаў вам параяць далейшую схему дзеянняў (прыйсці на прыём у паліклініку ці пачакаць прыезду спецыялістаў дома). Калі ж з’явіліся высокая тэмпература, адышка, іншыя сімптомы захворвання, выклікайце хуткую дапамогу па нумары 103.

– У чарговы раз хачу нагаць ушачанам аб неабходнасці строга прытрымлівацца вызначаных мер прафілактыкі распаўсюджання CОVID-19, – кажа Аляксандр Віктаравіч. – Мінімізуйце наведанне месцаў масавага знаходжання людзей. Усюды – у магазінах, аптэках, банках – захоўвайце дыстанцыю ў 1,5-2 метра. Не забывайцеся рэгулярна мыць рукі з мылам, выкарыстоўваць антысептычныя сродкі. Пазбягайце блізкага кантакту з людзьмі, у якіх маюцца сімптомы, падобныя на прастуду ці грып.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *