В последний летний месяц на Ушаччине родилось 7 малышей, а 6 пар вступили в брак

Общество

Малышы жніўня

У апошні летні месяц органамі загса Ушаччыны зарэгістравана нараджэнне 7 малышоў: 5 хлопчыкаў і 2 дзяўчынак. Віншаванні з нагоды важнейшай у жыцці падзеі зараз прымаюць бацькі першынцаў Цімафея Міхейкі, Мацвея Падворнага, Аліны Шаўлюгі, Яўгена Шароха, другога дзіцяці Рамана Батуры, трэціх – Уладзіміра Каваленкі і Марыі Красновай.

Як нам расказала начальнік аддзела загса Ушацкага райвыканкама А.М.Малашчанка, такая колькасць нованароджаных супадае з адпаведным мінулагоднім паказчыкам. А вось у жніўні 2018-га і 2017-га даныя былі больш аптымістычнымі: 9 і 10 адпаведна.

Новыя сем’і

У жніўні на Ушаччыне Марш Мендэльсона прагучаў для 6 маладых пар. Упершыню ўступілі ў шлюб Дзяніс Кіслоў і Анастасія Спірыдовіч, Мікіта Кароткі і Вікторыя Ларчанка, Яўген Стэльмах і Марыя Корабава, Мікалай Шаманскі і Аліна Сідарчук.

Дарэчы, і тут назваць статыстыку станоўчай не атрымліваецца. У ранейшыя гады жнівень быў адным з самых “багатых” на вяселлі. Так, у апошні дзень лета 2019-га і 2017-га ў раёне было зарэгістравана па 14 шлюбаў, 2018-га – 13.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *