Пойти в лес и… вернуться! Как не потеряться во время «тихой охоты», советуют спасатели

Профилактика и безопасность

Усю ноч выратавальнікі, права­ахоўнікі, мясцовыя жыхары шукалі ў докшыцкіх лясах 85-гадовага пенсіянера, які пайшоў у лес за грыбамі і заблудзіўся.

А ў Брэсцкім раёне ў лясным масіве заблукаў мужчына з чатырма дзецьмі. На шчасце, пошукавыя аперацыі скончыліся паспяхова. Як не згубіцца ў лесе? Парады на гэты конт дае нашым чытачам інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ушацкага РАНС К.І.Карзянок:

“Я лес добра ведаю і са мной такога не здарыцца!” – менавіта так скажуць многія, аднак губляюцца ў лесе не толькі навічкі, а і вопытныя грыбнікі. Не апранайцеся ў лес так, нібы збіраецеся там партызаніць. Камуфляж надзейна хавае чалавека, што значна ўскладняе пошукі, калі сіл паведаміць аб сабе ўжо не засталося. Перад паходам у лес звяртайце ўвагу на ўмовы надвор’я: у пахмурнае яго лепш адкласці. Пажадана не ісці па адным, паведаміце родным пра маршрут і час вяртання, апранайце зручную, непрамакальную вопратку і абутак, вазьміце з сабой тэлефон, ваду, лекі, нож, запалкі. Перш чым паглыбіцца ў лес, звярніце ўвагу на сонца, запомніце з якога боку яно размешчана: калі справа, то пры выхадзе ў тым жа кірунку з лесу трэба, каб яно было злева. Калі вы заблукалі, першае, што неабходна, – зарыентавацца на мясцовасці, важнымі арыенцірамі будуць лініі электраперадач, прасекі і сцяжынкі. Калі на шляху сустрэўся ручай ці рака, ідзіце ўніз па цячэнні. Прыслухайцеся: шум трактара чуваць за 3-4 км, брэх сабакі – за 2-3 км, цягніка – за 10 км. Не варта выбірацца з лесу ноччу: пачынае цямнець – лепш займіцеся ўладкаваннем месца для начлегу. Для гэтага падыдзе яма ад вывернутых з коранем дрэва. З галінак зрабіце прытулак накшталт будана і подсціл з падручных матэрыялаў. Ліст газеты, засунуты пад вопратку, паменшыць цеплааддачу ўдвая. Такі ж эфект дае і лісце, набітае пад вопратку. Паклапаціцеся, каб тыя, хто шукае вас, не прайшлі міма – павесьце на кусты кепку, абламайце галінкі.

Калі ў вас з сабой мабільны тэлефон, то набірайце ў выратавальную службу па нумарах 101 ці 112 – яны працуюць, нават калі тэлефон “не ловіць” сувязь.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *