З 20 па 25 верасня ва Ушацкай школе прайшоў тыдзень прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. У яго рамках праводзіліся класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя названай тэме. Для школьнікаў быў арганізаваны прагляд фільмаў “Улица полна неожиданностей”, “Дорожный фатализм”, якія былі не толькі цікавымі, але і павучальнымі.Таксама прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце “Дзеці і дарога”.
Сумесна з аддзяленнем дзяржаўтаінспекцыі Ушацкага РАУС праведзена акцыя “Если сел на велосипед – не забудь одеть жилет”. Яе мэтай стала папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў. Атрыманыя тэарэтычныя навыкі былі засвоены вучнямі на практыцы.
Запамінальным стаў злёт юных інспектараў руху, у якім прынялі ўдзел вучні 7-8 класаў. Завяршыўся ж тыдзень прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму тэматычнай дыскатэкай “Стань прыкметным!”.
На здымку:
падчас правядзення акцыі.