Смертельные 30 рюмок, или О том, как Беларусь лидирует по употреблению спиртного на душу населения

Здравоохранение

Беларусь – адна з краін-лідараў па спажыванні спіртнога на душу насельніцтва. Дыягназ “алкагалізм” маюць звыш 161 тысячы чалавек, яшчэ каля 98 тысяч знаходзяцца пад прафілактычным наглядам.

Згубная звычка нярэдка прыводзіць да трагічных наступстваў – штогод ад алкагольных захворванняў памірае каля 20 тысяч беларусаў. Смяротная доза звычайна пачынаецца з 30 чарак – гэта 1,5 бутэлькі гарэлкі, ужытыя за 6 гадзін. У той жа час адносна бяспечнай колькасцю спажытага за дзень лічацца 20 г спірту для мужчын і 10 г для жанчын (гэта адзін фужэр віна ці келіх піва), пры гэтым як мінімум два дні на тыдзень павінна быць поўнае ўстрыманне.

Алкагалізм – адна з форм таксікаманіі, якая характарызуецца прыхільнасцю да ўжывання напояў, што змяшчаюць этылавы спірт. Развіццю захворвання спрыяюць культура асяроддзя, у якім пражывае чалавек, асабісты ўзровень яго адукацыі і псіхалагічныя асаблівасці – няўпэўненасць у сабе, нецярплівасць, раздражняльнасць, павышаная адчувальнасць, трывожнасць (людзям з такімі рысамі складаней адаптавацца ў грамадстве, сацыялізавацца). Лічыцца, што ў дзяцей выпівох рызыка да развіцця алкагалізму ў чатыры разы вышэйшая, чым у іншых непаўналетніх.

Лепшая прафілактыка залежнасці – вельмі рэдкае ўжыванне спіртных напояў, а лепш – вядзенне здаровага ладу жыцця. Калі ж алкагалізм ужо ёсць, варта звярнуцца за дапамогай да ўрачоў-спецыялістаў: ва Ушацкую ЦРБ – па нумары 5-03-94, Віцебскі псіханеўралагічны дыспансер – 8 (0212) 61-45-81, Лепельскую абласную псіхіятрычную бальніцу – 8 (021) 323-21-86. У Полацкай абласной псіхіятрычнай бальніцы на базе трэцяга наркалагічнага аддзялення (г.Полацк, вул. 23-х Гвардзейцаў, 4а) для залежных ад алкаголю, наркатычных рэчываў і гульняў пацыентаў арганізавана работа 28-дзённай рэабілітацыйнай праграмы “Новы старт”. На ўвесь гэты перыяд працаздольным грамадзянам выдаецца “бальнічны” ліст. Тэлефоны для даведак: 8 (0214) 77-18-42, 46-80-52.

П.ПУГАЧ, урач-нарколаг Ушацкай ЦРБ.

Мовай лічбаў

  • На кожнага беларуса, старэйшага за 15 гадоў, прыпадае каля 8,1 літра спіртнога. Больш п’юць мужчыны – каля 18 літраў чыстага спірту за год, жанчыны – 5,5 літра.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *