Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, у чэрвені вакансіі былі ў 19 арганізацыях Ушаччыны. Так, цэтралізаваная бібліятэчная сістэма чакае бібліятэкара; аддзел па надзвычайных сітуацыях – пажарнага, выратавальніка-пажарнага і вадзіцеля аўтамабіля; цэнтральная райбальніца – юрысконсульта і ўрача-спецыяліста.
Нямала вакансій у гаспадарках раёна. КУСГП “Вялікадолецкае” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача; ААТ “Ільюшынскі” – электрагазазваршчыка, вадзіцеля аўтамабіля, ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, аператара машыннага даення, жывёлавода, трактарыста, галоўнага бухгалтара; “Агра-Селішча” – бухгалтара; “Дземенец” – электрагазазваршчыка; філіял “Маяк-Ушацкі” – трактарыста і электрагазазваршчыка; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача; племстанцыя – заатэхніка; філіял “Сарочына” – трактарыста.
Лясгасу патрэбны ляснік, вальшчык лесу, майстар будаўнічых і мантажных (рамонтна-мантажных) работ; раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці – кіраўнік творчага калектыву, загадчык і прыбіральшчык памяшканняў (у Дубраўскі сельскі клуб), метадыст, рэжысёр, кіраўнік гуртка, гукааператар і распарадчык танцавальнага вечара. Галоўнага захавальніка фондаў чакае музей народнай славы імя У.Е.Лабанка; хормайстра і акампаніятара – дзіцячая школа мастацтваў; дырэктара і егера – раённая арганізацыя БТПР; зборшчыка вырабаў з драўніны – ТАА “Форэстгандаль”; прадаўцоў – Ушацкі філіял аблспажыўтаварыства; швачку – філіял ААТ “Сцяг індустрыялізацыі” (г.п.Ушачы).
Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 375 да 924 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.