Теперь можно и через интернет! Ушачский филиал облпотребобщества открыл интернет-магазин и доставляет товары на дом

Общество

Ушацкі філіял адным з першых у Віцебскім абласным спажывецкім таварыстве адкрыў інтэрнэт-магазін. На сайце Ushachi.dostavit.by вы знойдзеце фота тавару і кароткае апісанне, а запоўніўшы віртуальны кошык і зарэгістраваўшыся, атрымаеце прадукты на дом. Калі кошт пакупкі перавысіць 35 рублёў – дастаўка будзе бясплатнай, а пра зручны час візіту кур’ера з вамі дамовіцца аператар магазіна “Родны кут”, на базе якога і працуе віртуальная крама. Заказ­ваць тавар можна кругласутачна. Як і дастаўка на дом па тэлефоне праз “Кулінарыю”, інтэрнэт-магазін абслугоўвае жыхароў на тэрыторыі ўсяго Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *