Касавіца ў філіяле “Маяк-Ушацкі” фактычна пачалася яшчэ на мінулым тыдні.
Не, травы яшчэ не рулоняць і сянаж не закладаюць, але звыш 200 тон зялёнай масы для статка малочна-таварнага комплексу “Завячэлле” і на адкорм быкоў у Двор Пліне ўжо паступіла.
– Сёння сёмы дзень, як адвожу “зялёнку”, – расказваў у аўторак на полі за Завячэллем вадзіцель прадпрыемства Васіль Аляксеевіч Алексяёнак. – За дзень у сярэднім раблю пяць рэйсаў. Вага апошняга, напрыклад, шэсць з паловай тон – таму за дзень перавожу 30-32. Вагі ў нас зараз электронныя на абодвух комплексах, паказваюць дакадна. Учора два прычэпы даставіў на “Завячэлле” – хутка, бо зусім побач, а тры адвёз на “Маяк” – там і пагалоўе большае, ды і плячо дастаўкі значнае па кіламетражы. Мост хоць яшчэ і не закрыты зусім, але на маім самазвале праз яго не паедзеш – МАЗ пусты важыць амаль 9 тон, таму даводзіцца накіроўвацца праз Гуту.
Каля паўгадзіны займае і загрузка прычэпа аўтамабіля. Косіць і адразу здрабняе зялёную масу новенькі агрэгат, які ў філіяле атрымалі сёлета. Механізатар Пётр Феліксавіч Караткевіч кліча яго па-старынцы “КЗР”, хаця на самой справе энергетычны ўніверсальны сродак “Палессе-2-280А” ў параўнанні з ранейшымі аналагамі куды больш удасканалены і прызначаны для шырокага спектру сельскагаспадарчых работ, бо з ім агрэгаціруецца вялікая колькасць навяснога абсталявання. Машыну можна выкарыстоўваць практычна ўвесь сезон з мая-чэрвеня па кастрычнік-лістапад на кашэнні, здрабненні кармоў любых відаў, у тым ліку кукурузы.
Па словах работнікаў “Маяка-Ушацкага”, травы за Завячэллем урадзілі неаднастайна, на асобных участках нізкія і рэдкія – сказаўся недахоп цяпла і вільгаці. А вось на тым полі, дзе давялося назіраць за ўборкай, як зернесумесь, так і канюшына радавалі вока ярка-зялёным колерам і росласцю.
Неблагую ўраджайнасць дырэктар “Маяка- Ушацкага” Антон Юльянавіч Анецька патлумачыў вялікай колькасцю ўнесенай арганікі. Кармоў мінулага года, дарэчы, у гаспадарцы, хапае, нават прадаюць за межы раёна, але зялёную масу змешваюць з саломай, сіласам для збалансаванасці рацыёну жывёлы. Трэба адзначыць, што сярэднясутачны надой на карову на комплексе “Завячэлле” на пачатак тыдня складаў 13,28 кілаграма пры сярэднераённым паказчыку 8,45 кілаграма. Рост да адпаведнага ўзроўню мінулага года ўражвае – 168,9 працэнта.
На маё пытанне аб тым, ці не адаб’ецца адмоўна ранні пачатак касавіцы на запланаваныя аб’ёмы нарыхтоўкі кармоў, А.Ю.Анецька адказаў, што ў гаспадарцы ёсць дзе і што ўбіраць:
– Маем дзесьці 1500 гектараў толькі сеяных траў – у асноўным канюшына, люцэрна. Надвор’е, канечне, не песціць, травастой мог бы быць і лепш. Спадзяёмся, што ўсталююцца трывала высокія тэмпературы і травы падрастуць, падцягнуцца. Актыўна рыхтуем тэхніку да корманарыхтоўкі – ужо гатовы тры касілкі, два КВК-800, асобныя агрэгаты рамантуюцца ў спецыялізаваных арганізацыях, штосьці даводзім да ладу сваімі сіламі. Да масавага пачатку касавіцы падыдзем у поўным узбраенні.
Дзмітрый Раманоўскі.
Корма — ключевой фактор для получения качественного молока в достаточном количестве. Основу пищи дойной коровы составляют корма растительного происхождения. Поэтому необходимо прилагать максимум усилий для своевременного покоса первой травы