Мост в Ушачах готовится к закрытию. Рядом сооружается понтонная переправа для пешеходов

Общество

Раней мы паведамлялі аб прынятым рашенні аб закрыцці мосту праз раку Ушача ў гарпасёлку з 20 мая, але пакуль машыны і пешаходы па аб’екце рухаюцца. Разам з тым паралельна вядуцца і падрыхтоўчыя работы. У чацвер, напрыклад, спецыялісты ТАА “Спецмастбуд”, якое будзе займацца рамонтам, з аднаго боку пераезду праводзілі неабходныя вымярэнні і рыхтаваліся ставіць агароджу. На другім жа баку, дзе берагі не такія стромкія, работнікі УП ЖКГ Ушацкага раёна збіралі пантонны пешаходны мост, які злучыць берагі ракі на час закрыцця асноўнага. “На капрамонце жылфонду асвоілі многія віды работ, а вось масты будаваць яшчэ не даводзілася! – з усмешкай зазначалі работнікі ільюшынскага ўчастка Канстанцін Красноў і Канстанцін Макрыдзін. – Спадзяёмся, што ныраць не давядзецца – не вельмі хочацца ў ваду пры такім надвор’і”. Трэба адзначыць, што слова “будаваць” не зусім і падыходзіла да працэсу – пантонны пераход уяўляе сабой набор пластыкавых блокаў, якія збіраюцца паміж сабой з дапамогай адмысловых дэталей накшталт канструктара, прычым, вар’іруецца і шырыня – метр або два. Як паведаміла намеснік дырэктара камунгаса Вольга Віктараўна Шчэрбік, для зручнасці людзей вырашана спыніцца на другім варыянце, дэталей хопіць. Для надзейнасці канструкцыі, якая перавышае 20 метраў, яна будзе заякарана, з’явяцца і поручні для бяспекі пешаходаў.

Дзмітрый Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *