Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, на 15 мая свабодныя месцы былі ў 22 арганізацыіях Ушаччыны.
Сярод навінак – прапанова таварыства з дадатковай адказнасцю “Будаўнічая кампанія Дом-Люкс” (г.Кобрын), якому на аб’ект у г.п.Ушачы патрабуюцца майстар і вытворца работ. Вакансіі бібліятэкара, бібліёграфа, прыбіральшчыка памяшканняў (в.Слабада), інжынера-праграміста маюцца ў цэтралізаванай бібліятэчнай сістэме. Пажарнага, выратавальніка-пажарнага і вадзіцеля аўтамабіля запрашае аддзел па надзвычайных сітуацыях, юрысконсульта і ўрача-спецыяліста – цэнтральная райбальніца.
Нямала вакансій у гаспадарках раёна. Так, КУСГП “Вялікадолецкае” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача; ААТ “Ільюшынскі” – электрагазазваршчыка, вадзіцеля аўтамабіля, ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, аператара машыннага даення, жывёлавода, трактарыста-машыніста, галоўнага бухгалтара; “Агра-Селішча” – бухгалтара; “Дземенец” – электрагазазваршчыка; філіял “Маяк-Ушацкі” – трактарыста і электрагазазваршчыка; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача; племстанцыя – заатэхніка; філіял “Сарочына” – трактарыста.
Лясгасу патрэбны ляснік, вальшчык лесу, спецыяліст па закупках, майстар будаўнічых і мантажных (рамонтна-мантажных) работ; раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці – кіраўнік творчага калектыву і рэжысёр. Галоўнага захавальніка фондаў чакае музей народнай славы імя У.Е.Лабанка; хормайстра і акампаніятара – дзіцячая школа мастацтваў; вадзіцеля аўтамабіля – ПУП “Энертранс”; дырэктара і егера – раённая арганізацыя БТПР; зборшчыка вырабаў з драўніны – ТАА “Форэстгандаль”; прадаўцоў – Ушацкі філіял аблспажыўтаварыства; швачку – філіял ААТ “Сцяг індустрыялізацыі” (г.п.Ушачы).
Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 375 да 1000 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.