Ушачские спасатели присоединились к благотворительной акции в поддержку медиков

Общество

Падтрымаць беларускіх медыкаў у няпростай сітуацыі пажадалі многія ведамствы, прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі і простыя грамадзяне нашай краіны. Не засталося ўбаку ад дабрачыннай акцыі і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Работнікі органаў і падраздзяленняў кожнага рэгіёну краіны ўжо прынялі ўдзел у своеасаблівым марафоне дабра, у іх ліку і ўшацкія выратавальнікі. Яны сабралі грошы для набыцця індывідуальных сродкаў абароны, антысептыкаў для персанала райбальніцы. Як адзначылі падчас сустрэчы з начальнікам РАНС І.В.Кошкіным галоўны ўрач ЦРБ С.А.Маісееў і яго намеснік А.В.Паншын (на здымку), такія рэчы заўсёды запатрабаваныя, як і добрыя словы медыкам, якія зараз на перадавой.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *