Шашлычный сезон открыт! Чтоб не испортить себе отдых, не забывайте о правилах безопасности

Профилактика и безопасность

Сям’я з чатырма дзецьмі ў Зэльвенскім раёне засталася без даху над галавой з-за пакінутага без нагляду мангала.

Красавіцкім днём гаспадар распаліў у ім дровы і пайшоў у магазін, узяўшы з сабой старэйшых дзяцей. Перыядычна за мангалам прыглядвала жонка, што засталася дома з паўтарагадовым дзіцём. У нейкі момант ад ветру на агонь упала дэкаратыўная агароджа з лазы, затым полымя перакінуўся на веранду, так што прыемнае мерапрыемства абярнулася бядой. Сёлета ўжо многія адкрылі шашлычны сезон, таму выратавальнікі нагадваюць асноўныя правілы бяспекі.

Калі вы гатуеце шашлык, размяшчайце мангал ад дома і гаспадарчых пабудоў на адлегласці не менш 4 метраў. Не стаўце яго пад навесам з гаручых матэрыялаў і пад кронамі дрэў, не пакідайце без нагляду, і, тым больш, не давярайце развядзенне агню дзецям. Падчас прыгатавання шашлыкоў не забывайце, што іскры ад ветру могуць разляцецца на вялікую адлегласць, можа пачацца тленне і гарэнне. На “ўсялякі пажарны” выпадак трымайце побач вядро з вадой. А вось жыхарам шматкватэрных дамоў устанаўліваць мангал прама ля пад’езда, як некаторыя робяць, нельга. Разводзіць адкрыты агонь, распальваць вогнішчы ў горадзе, у тым ліку ў дварах шматпавярховых дамоў, катэгарычна забаронена.

Калі выбраліся на пікнік за горад, ставіць мангал ў любым месцы, якое вам спадабалася, і тым больш разводзіць вогнішча ў лесе таксама забаронена. За гэта можна атрымаць штраф у 12 базавых велічынь. Гатаваць ежу на агні дазволена толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах – абсталяваных пляцоўках, абрамленых мінералізаванай паласой шырынёй не менш 0,5 метра. Падчас адпачынку на прыродзе часта прыходзіцца смажыць на тым, што трапіць пад руку. Аднак рэкамендуецца выкарыстоўваць спецыяльныя вуглі і лепш захапіць з сабой мангал – у такім выпадку прасцей кантраляваць агонь. Нельга выкарыстоўваць для распальвання лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці (бензін, газ). Прытрымлівайцеся правіл, каб не азмрочыць свой адпачынак на свежым паветры!

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *