Малышы красавіка
У другі вясенні месяц органамі загса Ушацкага райвыканкама зарэгістравана нараджэнне 6 дзяцей: 5 хлопчыкаў і 1 дзяўчынкі. Азы няпростай навукі асвойваюць зараз “новаспечаныя” бацькі Валянціна і Уладзімір Нарывончыкі з Ліпаўца – у іх на свет з’явілася адразу двое сыночкаў, якіх назвалі Арцём і Кірыл. Таксама першым дзіцем у сям’і стаў Яраслаў Козел, трэцімі – Цімафей Павукоў і Вольга Шарыпенка, чацвёртым – Арцём Баркоўскі.
Узаконілі адносіны
ў красавіку на Ушаччыне ўсяго тры пары. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Сяргея Качана і Таццяны Кузьмічонак, Ільі Сісковіча і Таццяны Любачка.
Почему на Вашем сайте никогда нет комментариев???
Это хорошая новость