Ушацкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” заўсёды гатова далучыцца да годных спраў. Нядаўна да яе старшыні Н.М.Марковіч звярнуліся прадстаўнікі сацыяльнай службы з просьбай аказаць садзейнічанне ў набыцці сродкаў індывідуальнай аховы. Як вядома, работнікі ТЦСАН непасрэдна кантактуюць з катэгорыяй насельніцтва, што належыць да групы рызыкі па ўскладненнях вірусных хвароб, а таму павінны выконваць сваю работу ў адпаведнай экіпіроўцы. Больш паўтысячы масак, набытых за сродкі “Белай Русі”, дазволяць стварыць рэзерв для работы супрацоўнікаў цэнтра на некалькі тыдняў. Перадаючы падарунак дырэктару ТЦСАН І.А.Ціханавай, Наталля Мікалаеўна зазначыла, што арганізацыя і надалей будзе падтрымліваць раённую сацыяльную службу.