Нужны швеи, продавцы, вальщики леса, библиотекари. Где в Ушачах устроиться на работу?

Общество

 Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 22 арганізацыях Ушаччыны.

Сярод навінак – прапанова райвыканкама, якому патрэбны начальнік аддзела па адукацыі. Слесара па рамонце і абслугоўванні абсталявання чакаюць у філіяле “Сарочына” Віцебскага камбіната хлебапрадуктаў, швачак – у філіяле ААТ “Сцяг індустрыялізацыі” г.п.Ушачы.

Дырэктар, егер і галоўны паляўніцтвазнаўца патрабуюцца раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў; бібліятэкар (ва Ушачы і Ільюшына), бібліёграф, інжынер-праграміст, прыбіральшчык памяшканняў (бібліятэка ў Слабадзе) – цэнтральнай бібліятэчнай сістэме. Пасада бібліятэкара маецца таксама ў раённым вучэбна-метадычным кабінеце. Пажарнага, выратавальніка-пажарнага і вадзіцеля аўтамабіля запрашае аддзел па надзвычайных сітуацыях, юрысконсульта і ўрача-спецыяліста – цэнтральная райбальніца, прадаўцоў – Ушацкі філіял аблспажыўтаварыства.

Нямала вакансій у гаспадарках раёна. Так, КУСГП “Вялікадолецкае” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача; ААТ “Ільюшынскі” – электрагазазваршчыка, вадзіцеля аўтамабіля, ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, аператара машыннага даення, жывёлавода, трактарыста-машыніста, галоўнага бухгалтара; “Агра-Селішча” – галоўнага эканаміста і бухгалтара; “Дземенец” – электрагазазваршчыка; філіял “Маяк-Ушацкі” – трактарыста і электрагазазваршчыка; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача; племстанцыя – заатэхніка.

Лясгасу патрэбны ляснік, вальшчык лесу, спецыяліст па закупках, майстар будаўнічых і мантажных (рамонтна-мантажных) работ; раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці – кіраўнік творчага калектыву, рэжысёр, а таксама загадчык і прыбіральшчык памяшканняў у Дубраўскі сельскі клуб. Галоўнага захавальніка фондаў чакае музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, хормайстра і акампаніятара – дзіцячая школа мастацтваў, вадзіцеля аўтамабіля – ПУП “Энертранс”, зборшчыка вырабаў з драўніны – ТАА “Форэстгандаль”.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 375 да 924 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *