Ушачский филиал облпотребобщества составил конкуренцию «Е-доставке» и теперь привозит товары на дом

Общество

Ушацкі філіял аблспажыўтаварыства свое­часова зарыентаваўся і прапанаваў ушачанам вельмі карысную паслугу: дастаўку тавараў на дом. Прычым, калі сацыяльныя работнікі і валанцёры мінімізуюць выхад у мнагалюдныя месцы пажылых людзей ці інвалідаў, то работнікі гандлю – абсалютна ўсіх. Не важна, ты маладая матуля ці пенсіянер, жывеш ва Ушачах ці ў аддаленай вёсцы. Прадукты харчавання прывязуць на дом, адзіная ўмова – сума заказу павінна быць не меней чым 30 рублёў.

Калі ўлічыць, што ў асартыменце тавараў практычна ўсё – ад круп, цукру, алею да сокаў і ахалоджанага фаршу, то няма праблем купіць нават не пра запас, а на пару дзён. Усё, што патрабуецца ад вас – быць дома, каб прыняць заказ. Фарміруюць яго работнікі “Кулінарыі”, а дастаўляецца любой машынай філіяла, якая ідзе ў спадарожным напрамку ці накіроўваецца спецыяльна.

На сённяшні дзень паслугай скарысталася 16 чалавек. Цікава, што пераважная большасць з іх – жыхары гарпасёлка і навакольных вёсак – Двор Пліна, Градзянец. З аддаленых толькі Глыбачка і Касары. Дарэчы, з часу падачы аб’яў адбыліся змены: акрамя пералічаных там бакалеі, напіткаў, мяса курыцы, можна заказваць і сметанковае масла, іншыя малочныя прадукты. А таксама ўласныя вырабы кандытарскага і кулінарнага цэхаў – кулічы, тарты, галубцы, пельмені і многае іншае. Асартымент і кошт тавараў пастаянна мяняюцца, таму лепш удакладняйце іх непасрэдна падчас падачы заяўкі.

Такім чынам нашы гандлёвыя работнікі склалі канкурэнцыю “Е-дастаўцы”. Гэтая паслуга “Еўраопта” зараз перагружана, і філіял прыйшоў на дапамогу людзям, якія не хочуць лішні раз выходзіць з дому. Так што калі вы не жадаеце падвяргаць сябе рызыцы, заказвайце прадукты харчавання па тэлефонах 358-42-06, 510-07-02, 291-92-45 (МТС). І хоць у сваіх рэкламных лістах філіял агаворваў, што тэрмін дастаўкі – два дні, нават у аддаленыя вёскі яна ажыццяўлялася ў той жа, ну а па Ушачах, як правіла, на працягу гадзіны.

Вольга Караленка.



3 комментария по теме “Ушачский филиал облпотребобщества составил конкуренцию «Е-доставке» и теперь привозит товары на дом

  1. Здравствуйте!
    Было бы отлично, если бы Ушачское райпо сделало сайт как е-доставка или гипермолл. Для меня заказ по телефону это неудобно. Ведь идея хорошая — доставка товаров на дом. И возможно появились бы дополнительные рабочие места.

  2. Здравствуйте! Сделайте, пожалуйста, сайт! Будет очень хорошо! Заказов будет больше во сто крат!

  3. Идея хорошая, но без сайта обречена на провал.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *