Ушаччина не осталась в стороне от международного проекта «Во славу Великой Победы!»

Общество

Рэспубліка Беларусь – адна з нямногіх краін на постсавецкай прасторы, у якой свята шануюць Вялікую Перамогу, захоўваюць памяць пра загінуўшых землякоў. Чарговае таму пацвярджэнне – праект “У славу агульнай Перамогі!”, што з мая 2019 года рэалізуецца ва ўсіх куточках нашага краю, а таксама ў Бранскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцях Расійскай Федэрацыі, Украіне.

Шэраг знакавых мерапрыемстваў у рамках праекта прайшло на тэрыторыі Ушаччыны. На месцах воінскай славы, гібелі мірнага насельніцтва ў ваенны час наладжаны акцыі па добраўпарадкаванні, пры ўдзеле прадстаўнікоў раённай улады, старшыняў сельвыканкамаў, старэйшын населеных пунктаў, членаў працоўных калектываў, моладзі і піянераў праведзены забор зямлі. Да апошняй прыкладзены імёны пахаваных, а таксама інфармацыя аб ваенных падзеях мясцовасці, аб укладзе насельніцтва ў барацьбу з нямецкімі захопнікамі, аб людзях, якія вызначыліся ў баях ці падпольным супраціўленні.

Завяршыўся раённы этап міжнароднага праекта на “Прарыве”, дзе на бягучым тыдні намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пашковіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пётр Аляксандравіч Алексяёнак ва ўрачыстай абстаноўцы напоўнілі спецыяльную капсулу зямлёй з мемарыяльнага комплексу і яшчэ 32 знакавых месцаў Ушаччыны.

Ужо 9 мая – у дзень 75-годдзя Вялікай Перамогі – капсулы са Свяшчэннай зямлёй з усіх 118 раёнаў нашай краіны будуць змешчаны ў нішы Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Плануецца, што там адкрыецца музей, дзе будзе захавана гістарычная памяць пра кожнага загінуўшага беларуса.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *