Марафон дабрыні запусціла беларуская міліцыя. У складанай эпідэміялагічнай абстаноўцы ўвага прадстаўнікоў ведамства накіравана ў першую чаргу на аказанне падтрымкі ўстановам аховы здароўя ў рэгіёнах.
Да дабрачыннай акцыі далучыліся днямі і ўшацкія праваахоўнікі. За грошы афіцэрскага саставу набыты сродкі аховы – медыцынскія маскі, гумавыя пальчаткі, дэзінфектары, якія былі перададзены ва Ушацкую цэнтральную райбальніцу. Як адзначыў падчас сустрэчы з начальнікам РАУС А.І.Іспяньковым галоўны ўрач ЦРБ С.А.Маісееў, такія рэчы надзвычай запатрабаваныя. Як і цёплыя словы падтрымкі медыкам, якія зараз знаходзяцца на перадавой.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.