БООР планирует зарыбить 4 водоёма Витебщины, среди них и ушачское озеро Вечелье

Общество

У 2019 годзе РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” за кошт сродкаў, атрыманых ад выплаты членскіх узносаў рыбаловаў-аматараў, правяло зарыбленне 16 сацыяльна-значных вадаёмаў краіны. У азёры выпушчана звыш 40 тон або больш за 150 тысяч асобін розных відаў рыб (шчупак, сом, карп, карась, лін, белы амур, таўсталобік). Таксама ў гэтыя вадаёмы заселена 285 тысяч лічынак сома і шчупака, а на гэтыя мэты затрачана 209 тысяч рублёў.

Нядаўна ў “БТПР” вызначылі пералік вадаёмаў, зарыбленне якіх плануецца правесці сёлета. Так, напрыканцы мінулага года было праведзена апытанне рыбалоўнай грамадскасці ў інтэрнэце і спецыялістамі на месцах з мэтай выяўлення найбольш сацыяльна-значных вадаёмаў краіны для ажыццяўлення аматарскага рыбалоўства. На падставе апытання быў складзены пералік, у які ўвайшло больш за паўсотні найбольш папулярных азёр і вада­сховішчаў краіны. Ну а ў канчатковы спіс для зарыблення трапіў 21 вадаём, 4 з іх на Віцебшчыне: Кашо ў Гарадоцкім раёне, Серакаротня ў Сенненскім, Орцэўскае на Міёршчыне і ўшацкае Вечалле.

У бліжэйшы час па названых вадаёмах будуць распрацаваны біялагічныя абгрунтаванні, якія накіруюць на праходжанне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. Пасля гэтага і пачнецца падрыхтоўка да зарыблення.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *