Доўгі жыццёвы шлях за плячыма жыхаркі вёскі Царкавішча Марыі Барысаўны Саксон, якой у наступным годзе споўніцца восемдзесят. І ўвесь час побач ішла праца. Руплівасцю вызначалася гэтая сціплая жанчына. Сельская гаспадарка не пужала яе. А больш за ўсё адпрацавала свінаркай.
Што характэрна, Марыя Барысаўна ўсё жыццё вельмі любіла рукадзелле. І цяпер любуецца сваімі вышыванкамі. Нямала зрабіла прыгожых рэчаў. А яшчэ і ў іншых вяскоўцаў магла набыць тое, што ёй асабліва спадабалася. Цяпер хата, у якой жыве жанчына разам з сям’ёй сына, цешыць вока знутры ўсёй гэтай прыгажосцю.
Паважаюць Марыю Барысаўну ў вёсцы, а таксама сын з нявесткай і іх пяцёра дзяцей, якія разляцеліся ўжо з роднага гнязда, а прадстаўленне аб родным доме звязана з бабуліным рукадзеллем.