Многае робіцца раённым Домам культуры па правядзенні цікавых мерапрыемстваў, наладжванні работы розных гурткоў, а яшчэ імкнёмся перыядычна запрашаць вядомых выканаўцаў, каб парадавалі нашых гледачоў прафесійным выкананнем, цікавымі канцэртамі.
На гэты раз да нас у раён наведаецца заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, салістка вядомага ансамбля “Верасы”, які ўвайшоў у залатую скарбніцу нацыянальнай культуры, Надзея Мікуліч, а таксама Жанна Піваварава. Яны выступяць 27 верасня ў аграгарадках Вяркуды ў 16.30 і Вялікія Дольцы ў 19 гадзін. Кошт білета – 8 тысяч. А 28 верасня прафесійныя артысты парадуюць гарпасялковую публіку. Канцэрт пачнецца ў раённым Доме культуры ў 18 гадзін, білет каштуе 10 тысяч рублёў. Хочацца, каб ушачане наведаліся ў РДК і прыгожа адпачылі.
С.ТАРАСЕНЯ, дырэктар раённага Дома культуры.