«Патрыёту» отвечают

Общество

У адказ на крытычны матэрыял “Выплата іскаў не кампенсуе рамонт”, надрукаваны ў нумары 68 за 28 жніўня, УП ЖКГ паведамляе наступнае:

Паколькі жыллёва-камунальная гаспадарка не можа выконваць такія работы, як рамонт дахаў, шукаем субпадрадчыкаў, якія маюць адпаведныя ліцэнзіі. Рамонт даху па доме №2 па вуліцы Ленінскай праводзіла таварыства з абмежаванай адказнасцю “Вінстан і К”. Унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага раёна не ўпершыню наймае субпадрадчыкам гэтае таварыства, паколькі ранейшы аб’ект (цэнтральную кацельню) яны выканалі тэрмінова і якасна.

Паколькі фінансаванне на правядзенне бягучага рамонту жылля паступае паквартальна, не было магчымасці правесці авансаванне работ раней, чым у жніўні. Як толькі паступілі сродкі, таварыства прыступіла да работ, адкрыла дах, але пайшлі дажджы… Як толькі ўстанавілася сухое надвор’е, рамонт быў завершаны і прэтэнзій да якасці ў нас няма.

Урон, які быў прынесены жыхарам дома, будзе кампенсаваны ў поўным аб’ёме. Прыносім прабачэнне за нязручнасці.

М.СВІРКО,

намеснік дырэктара УП ЖК

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *