Вакансии в Ушачском районе в марте

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, на 17 сакавіка свабодныя месцы былі ў 21 арганізацыі Ушаччыны.

Сярод навінак – прапановы цэтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, якой патрэбны бібліятэкар, бібліёграф і прыбіральшчык памяшканняў. Вакансія бібліятэкара маецца таксама ў раённым вучэбна-метадычным кабінеце.

Швачку з ліку людзей, што маюць інваліднасць, чакае на час адаптацыі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дырэктар, егер і галоўны паляўніцтвазнаўца патрабуюцца раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Пажарнага, выратавальніка-пажарнага і вадзіцеля аўтамабіля запрашае аддзел па надзвычайных сітуацыях, юрысконсульта і ўрача-спецыяліста – цэнтральная райбальніца, начальніка ветэрынарнай станцыі – райвыканкам.

Нямала вакансій у гаспадарках раёна. Так, КУСГП “Вялікадолецкае” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача; ААТ “Ільюшынскі” – трактарыста-машыніста, ветэрынарнага ўрача, галоўнага бухгалтара, электрагазазваршчыка, вадзіцеля аўтамабіля, ветэрынарнага фельчара, аператара машыннага даення; “Агра-Селішча” – галоўнага эканаміста і бухгалтара; “Дземенец” – электрагазазваршчыка; філіял “Маяк-Ушацкі” – трактарыста і электрагазазваршчыка; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача; племстанцыя – заатэхніка; філіял “Сарочына” – аператара.

Лясгасу патрэбны ляснік, вальшчык лесу і рабочыя на пасадку лесу, раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці – кіраўнік творчага калектыву і рэжысёр. Галоўнага захавальніка фондаў чакае музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, хормайстра і акампаніятара – дзіцячая школа мастацтваў, вадзіцеля аўтамабіля – ПУП “Энертранс”, зборшчыка вырабаў з драўніны – ТАА “Форэстгандаль”, прадаўцоў (у магазіны вёсак Завячэлле, Матырына і Ваўчо) – Ушацкі філіял аблспажыўтаварыства.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 375 да 924 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *