«Беларусбанк» ва Ушачы

К профессиональному празднику

 

тотная адметнасць ад усіх іншых банкаў краіны. Толькі ён так набліжаны да людзей. Толькі ён прапаноўвае практычна ўсю палітру паслуг і гараджанам, і вясковым жыхарам. Толькі ён, нягледзячы на стратнасць, утрымлівае аддзяленні і падтрымлівае іх па апошнім слове часу. І зялёныя шыльды банка ўпрыгожваюць як аграгарадкі, так і… Сёлета ў новых памяшканнях прымаюць кліентаў аддзяленні ў Сарочыне, Вялікіх Дольцах, Кублічах, заканчваюцца работы ў Касарах. Яны не толькі палепшылі выгляд населеных пунктаў, але і прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі па тэхнічнай умацаванасці. На наступны год абноўленыя памяшканні з’явяцца ў аграгарадку Глыбачка і вёсцы Дубраўка.P1010002

Набліжаны да патрабаванняў народа і ўсе паслугі банка. Дзякуючы крэдытам “Беларусбанка” насельніцтва краіны вырашае самае патрэбнае – жыллёвае пытанне. Выдаюцца пазыкі і на іншыя патрэбы, дарэчы, усім, хто мае даход, не зважаючы на ўзрост. Толькі сёлета цэнтрам банкаўскіх паслуг №221 ААТ “ААБ Беларусбанк” у гарпасёлку Ушачы было выдадзена крэдытаў на 6,5 мільярда рублёў, з іх 3,75 – на будаўніцтва жылля. Здаецца нямнога, 31 чалавек скарыстаўся льготным крэдытам па Указу № 375 на набыццё тавараў айчыннай вытворчасці, аднак па суме гэта 88 мільёнаў рублёў.

Усё больш прывыкаюць ушачане разлічвацца безнаяўнымі грашыма, і калі раней па раёну гэта сума абмяжоўвалася 70-75 мільёнамі, то сёння мы ўжо дагналі Глыбокае – 128. І многае тут залежыць, канечне, не ад людзей, а ад прапаноў і магчымасцяў. І жадалі б уладальнікі пластыкавых картак разлічвацца праз банкаматы, тэрміналы, картрыдары, толькі не ўсюды яны ўстаноўлены. Таму адна з задач ЦБУ – пашырэнне тэхнічнай сеткі для безнаяўнага разліку. 13 тэрміналаў устаноўлена ў магазінах гарпасёлка, восем узяло ў арэнду таварыства спажывецкай кааперацыі і такім чынам усе прадуктовыя магазіны гарпасёлка змогуць абслугоўваць людзей і па безнаяўным разліку. Устанавіў цэнтр банкаўскіх паслуг тэрмінал і ў аптэцы, мяркуе ўладкаваць яшчэ адзін інфакіёск. Нават на мінулы год былі заказаны чатыры картрыдары ў вясковыя аддзяленні банка, якія, на жаль, не змаглі ўстанавіць з-за нізкіх магчымасцей электроннай сувязі.

– “Беларусбанк” быў і застаецца банкам для прыватнікаў, для канкрэтнага чалавека, і ўся палітыка накіравана на зручнасць для нашых наведвальнікаў і кліентаў, – кажа дырэктар ЦБУ №221 Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка. – Інтэрнэтбанкінг, падарункі ў выглядзе залатых і сярэбраных зліткаў, манет, аблігацыі ў валюце пад 10 працэнтаў і новы пераднавагодні ўклад пад 23 працэнты гадавых на першыя тры месяцы – у нас былі і ёсць выгадныя ўмовы захавання і ўкладання грошай. Хачу нагадаць, што год таму, пасля рэзкага ўзрастання курса долара, менавіта наш банк аўтаматычна падняў працэнты па ўкладах, каб падстрахаваць сваіх укладчыкаў. Банк не можа працаваць без кліентаў, таму і галоўнае правіла – прытрымлівацца іх інтарэсаў.

 

В.КАРАЛЕНКА.

На здымку:

“Кубліцкае аддзяленне банка пасля рамонту – адна з самых утульных кропак аграгарадка”, – сцвярджае яго загадчыца Алена Піліпаўна Анэцька.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *