На сённяшні дзень выпадкаў захворвання грыпам не зарэгістравана, аднак колькасць прастудных захворванняў хуткімі тэмпамі павялічваецца: ужо амаль паўтары тысячы чалавек звярнулася з гэтай праблемай да ўрача. Хворыя – гэта ў першую чаргу дзеці і асобы працаздольнага ўзросту. У гэтым годзе пад’ём захворванняў на грып чакаецца ў снежні-студзені. Таму, каб не стаць ахвярай гэтай інфекцыі, варта загадзя падумаць пра сваё здароўе.
– Прышчэпкі супраць грыпу павінны па магчымасці атрымліваць усе групы насельніцтва, аднак першачарговым паказчыкам для вакцынацыі з’яўляецца прыналежнасць чалавека да групы рызыкі. Гэта асобы з хранічнымі лёгачнымі, нырачнымі і метабалічнымі захворваннямі, хваробамі сэрца, хворыя цукровым дыябетам, асобы з імунапаталогіяй, уключаючы ВІЧ-інфекцыю, асобы старэй 65 гадоў, медыцынскія работнікі, а таксама цяжарныя жанчыны і дзеці да трох гадоў. Варта адзначыць, што вакцынацыя для гэтай групы людзей праводзіцца бясплатна.
Таксама прайсці вакцынацыю можа кожны, хто жадае абараніць сябе ад інфіцыравання, за сімвалічную плату.
– Імунітэт, які выпрацоўваецца ў арганізме чалавека пасля правядзення вакцынацыі, змяншае верагоднасць захворвання грыпам, хоць прышчэпкi не гарантуюць стопрацэнтнай абароненасцi ад грыпу. Але нават калi чалавек і захварэе, то перанясе захворванне значна лягчэй. Як правіла, імунітэт захоўваецца на працягу года, у сувязі з гэтым, вакцынацыю супраць грыпу рэкамендуецца праходзіць кожны год.
– Вакцынацыю супраць грыпу можна прайсці ў любую пару года, але лепш зрабіць гэта восенню, перад пачаткам грыпознага сезона. У дадатак да гэтага неабходна ўлічыць, што імунітэт выпрацоўваецца на працягу 8-14 дзён пасля вакцынацыі, таму не варта адкладваць паход да доктара да ўздыму захворвання. Прышчэпку ад грыпу лагічней усяго рабіць у кастрычніку-лістападзе, калі эпідэмія яшчэ не пачалася. Калі ж па нейкіх прычынах вакцынацыя не была зроблена своечасова, то яе можна зрабіць і пасля пачатку эпідэміі грыпу.
– Каб пазбегнуць якіх-небудзь пабочных рэакцый ці іншых непрыемнасцяў, звязаных з няякаснай вакцынацыяй, лепш за ўсё прайсці яе ў медыцынскай установе па месцы жыхарства. Прышчэпкі ажыццяўляюцца медыцынскім персаналам, які прайшоў спецыяльную падрыхтоўку.
У выпадку, калі раённыя прадпрыемствы і арганізацыі закупяць для сваіх работнікаў вакцыны, супрацоўнікі паліклінікі гатовы выехаць для правядзення вакцынацыі на месца.
– Вядома, не. Перад вакцынацыяй урач абавязаны правесці медыцынскі агляд пацыента з вымярэннем тэмпературы цела, пры неабходнасці правесці неабходныя аналізы, заўсёды цікавімся, як чалавек пераносіць лекавыя сродкі, ці няма алергіі на іх, а таксама на прадукты харчавання.
– Можна. На дадзены момант маюцца вакцыны коштам 23400 і 39790 рублёў. Кожны жадаючы можа звярнуцца да ўчастковага ўрача і пры адсутнасці супрацьпаказанняў прайсці вакцынацыю. У кастрычніку чакаецца новае паступленне супрацьгрыпозных вакцын, кошт іх пакуль невядомы.
Е.КОВАЛЕВСКАЯ.