Из-за сильного ветра в Ушачском районе падали деревья, летали парники…

Общество

Падалі дрэвы

Дзве брыгады працавалі на ўхіленні адключэнняў ліній электраперадач ноччу 13 сакавіка. Узмоцнены састаў дзяжурыць заўсёды, калі Ушацкі раён электрычных сетак напярэдадні атрымлівае штармавое папярэджанне. Тады на дапамогу аварыйнай брыгадзе прыходзіць дадатковая. На гэты раз рэзервовая брыгада прыехала пасля поўначы, калі і пачалі паступаць тэлефанаванні. Іх геаграфія розная, ну а сур’ёзнае адключэнне адбылося ў Сарочыне, дзе на лініі электраперадач завалілася дрэва. Выкананне заявак працягвалася і ў светлавы дзень, дарэчы, таксама з моцным ветрам.

…і лёталі парнікі

Каля дзясятка скаргаў паступіла раніцай 13 сакавіка і ў прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Ушацкім раёне. Як заўсёды, шквалістага ветру не вытрымлівалі дахі: зрывала шыфер і сайдынг. Вялікае дрэва завалілася на сядзібу па вуліцы М.Бабаедава, і многа дзе лёталі парнікі. Адзін з іх нават даставалі з возера, куды ён уляцеў з участка ў вёсцы Глыбачка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *