На молодёжный форум

Общество

25 верасня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў футбольным манежы горада Мінска праводзіць маладзёжны форум “Зрабі свой выбар”, прысвечаны 90-годдзю камсамола Беларусі і маладзёжнага руху краіны.

Мэтай форуму з’яўляецца выпрацоўка механізму і ўмоў для выяўлення, падтрымкі праектаў, накіраваных на рэалізацыю маладзёжнай палітыкі, выхаванне ў моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, патрыятызму, развіццё актыўнай жыццёвай пазіцыі ў падрастаючага пакалення, памнажэнне традыцый маладзёжнага руху рэспублікі.

У час форуму адначасова будуць працаваць больш 20-ці маладзёжных пляцовак, якія прэзентуюць самыя цікавыя праекты і спецпраекты БРСМ. Кожная абласная арганізацыя прадставіць на форуме свой ініцыятыўны праект. Наша абласная арганізацыя ў Мінску пакажа сельскагаспадарчы праект “Властелин села”. У склад дэлегацыі Віцебскай вобласці ўвойдуць і актывісты, члены Ушацкага раённага камітэта БРСМ.

А.ШАЛАК,

першы сакратар РК БРСМ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *