В Веркудском СДК — праздник

Общество

На гэтую сустрэчу ў Вяркудскі сельскі Дом культуры былі запрошаны два творцы Ушаччыны: паэтэса і мастак. Тамара Дзмітрыеўна Барадзёнак пазнаёміла гледачоў са сваімі вершамі, расказала пра жанры паэзіі. Усім спадабалася лірыка, а асабліва гумарыстычныя творы. Добра ўспрымалася восеньская тэматыка. Дзецям, а іх была большасць у зале, па душы прыйшлася творчасць ушачанкі. Спадабалася і педагогам, іншым дарослым з Вяркуд.

Свой напрамак творчасці ў Дзям’яна Уладзіміравіча Крупені з Глыбачкі. Яго карціны з выявамі родных краявідаў, іншых сюжэтаў нясуць хараство гледачам, ствараюць добры настрой. З цікавасцю слухалі прысутныя аповед майстра выяўленчага мастацтва пра сваю творчасць. Пра кожную са сваіх прадстаўленых на сустрэчы карцін Дзям’ян Уладзіміравіч вельмі цікава расказаў.

Парадаваўшыя жыхароў Вяркуд творцы атрымалі сувеніры і падарунак у выглядзе канцэрта мастацкай самадзейнасці з удзелам вучнёўскай вакальнай групы. Дзеці спявалі з поўнай аддачай, мне прыемна было акампаніраваць.

Такое цікавае мерапрыемства было падрыхтавана разам са школай у рамках Тыдня роднай мовы і літаратуры.

І. МАЦЮШЭНКА,

мастацкі кіраўнік Вяркудскага сельскага Дома культуры.

у час сустрэчы.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *