Ва Ушацкім раённым цэнтры пазашкольнай работы ў рамках тыдня былі праведзены прэзентацыі гурткоў для малодшых, сярэдніх і старэйшых школьнікаў, танцавальна-забаўляльныя праграмы для старшакласнікаў, арганізаваны выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці гурткоўцаў і іх кіраўнікоў, падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя і рэкламны бюлетэнь гурткоў цэнтра.
З мэтай удасканалення сеткі аб’яднанняў па інтарэсах, развіцця творчых магчымасцяў школьнікаў у 2010-2011 навучальным годзе будуць дзейнічаць новыя гурткі: тэатральна-лялечны “Краіна цудаў”, “Цыфравое фота”. Працягнуць работу папулярныя сярод дзяцей і падлеткаў гурткі “Эстрадная песня”, “Усходнія танцы”, “Аэробіка”, “Эрудыт”, “Велатурыст”, “Турыст”, “Юны журналіст”, “Абаронца Айчыны”, “Майстэрства рукадзелля” і студыя “Натхненне”. На базе раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях будзе працаваць гурток “Юны выратавальнік”.
Нашы гурткі адкрыты ў дзіцячых садах і школах раёна, у тым ліку ва ўсіх аграгарадках. У новым навучальным годзе ў Ільюшынскім, Плінскім і Арэхаўскім дзіцячых садах пачалі дзейнічаць гурткі выяўленчай творчасці раённага цэнтра пазашкольнай работы.
Педагогі цэнтра імкнуцца зрабіць жыццё гурткоўцаў цікавым і разнастайным – арганізуюць іх удзел у раённых і абласных спаборніцтвах і злётах рознай накіраванасці, праводзяць тэматычныя танцавальныя і забаўляльныя праграмы, конкурсы, выставы дзіцячай творчасці і інш.
Для таго, каб запісацца ў нашы гурткі, не трэба здаваць уступныя экзамены і плаціць за навучанне. Гурткі цэнтра пазашкольнай работы даступныя кожнаму школьніку, дазваляюць з карысцю правесці вольны час і рэалізаваць сябе ў розных відах дзейнасці.
Н.КАВАЛЕНКА,
дырэктар Ушацкага цэнтра
пазашкольнай работы.
На здымках:
акрабатычны эцюд у выкананні К.Клопавай; юныя гледачы на прэзентацыі гурткоў.