Подготовить технику

Общество

Згодна з рашэннем райвыканкама штогод праводзіцца раённы агляд добраўпарадкавання машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз сельскагаспадарчых арганізацый. Канечне, зараз у гаспадарках хапае работ, тым не менш, зернеўборачныя камбайны павінны быць пастаўлены на зімовае захоўванне, а на мехдварах падтрымлівацца парадак.

Аднак пакуль што работы вядуцца вельмі марудна. Падчас сумеснага рэйду з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя за беспарадак на машынных дварах да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты кіраўнікі “Арэхаўна”, “Агра-Селішча”, “Дубраўкі”. Час на выпраўленне дадзены кіраўніку СВК “Ільюшынскі”, бо і там таксама да гэтага часу на захоўванне не быў пастаўлены ні адзін камбайн, абвалілася задняя сценка навеса, праз асфальт пусцілася пустазелле.

Са станоўчага боку хочацца назваць КУСГП “Глыбачаны”. Канечне, ім у добраўпарадкаванні мехдвара паспрыяла будаўніцтва аграгарадка – уся тэрыторыя заасфальтавана, аднак і самі не сядзяць склаўшы рукі. Менавіта яны першымі паставілі зернеўборачную тэхніку на лінейку гатоўнасці. Наводзяць парадак вакол тэрыторыі і ставяць тэхніку ў КУСГП “Вялікадолецкае”.

Патрабаванні пры правядзенні агляду-конкурсу даволі шырокія, гэта не проста навядзенне парадку, а дэфектоўка машын і арганізацыя работ па іх рамонце, вызначэнне ўмоў аплаты. Усё павінна служыць аднаму – каб тэхніка была падрыхтавана да чарговага выхаду ў поле, а для людзей створаны ўмовы і меры стымулявання для правядзення хуткага і якаснага рамонту.

З 1 кастрычніка па 15 лістапада сельгаспрадпрыемствы рыхтуюцца да агляду, пасля чаго раённая камісія правядзе абследаванне мехдвароў, рамонтна-абслугоўваючай базы і вызначыць пераможцаў.

І.ПУХАЛЬСКІ,

начальнік інспекцыі Дзяржтэхнагляду



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *