Пьяному не место за рулём

Общество

З 17 па 26 верасня Дзяржаўтаінспекцыя рэспублікі праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “П’янаму – не месца за рулём!”, мэтай якога з’яўляецца выяўленне і спыненне выпадкаў кіравання транспартам вадзіцелямі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, зніжэнне цяжкасці вынікаў дарожна-транспартных здарэнняў.

Дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам нецвярозых вадзіцеляў – зусім не рэдкасць. З пачатку гэтага года па іх віне ў Віцебскай вобласці адбылося 64 дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх на бальнічных ложках аказалася 66 чалавек, а 11 загінулі. У сувязі з гэтым прыярытэтным накірункам дзейнасці ДАІ з’яўляецца выяўленне і адхіленне ад кіравання транспартнымі сродкамі вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. І вынікі работы гавораць самі за сябе. На сённяшні дзень за кіраванне транспартам у нецвярозым стане толькі ў Віцебску было затрымана 1000 чалавек, з якіх больш за 100 – не ў першы раз.

Насцярожвае той факт, што ў апошні час кантынгент нецвярозых вадзіцеляў значна памаладзеў. На сённяшні дзень сярэдні ўзрост правапарушальнікаў складае каля 30 гадоў. Ёсць выпадкі кіравання аўтатранспартам нецвярозымі школьнікамі.

Трэба памятаць, што галоўная небяспека заключаецца ў тым, што ў стане нават лёгкага ап’янення цяжка адэкватна ацаніць сітуацыю на дарозе і прыняць імгненнае рашэнне. Адмоўцеся ад паездак за рулём, нават калі выпілі зусім нямнога. Тым самым Вы захаваеце не толькі сваё жыццё, але і пакі- неце сваё сумленне чыстым.

Ю.ЖАРНАСЕК,

начальнік ДАІ Ушацкага РАУС.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *