Страхование портативных устройств набирает всё большую популярность

Общество

“Падарылі сыну на дзень нараджэння новы смартфон. Папярэдні неспадзявана выйшаў са строю, калі сын, паслізнуўшыся на вуліцы, выпусціў яго з рук. Ці праўда, што такія рэчы таксама можна страхаваць?

В.ЦЕЛЕПЕНЬ, г.п.Ушачы.

За адказам на гэтае пытанне мы звярнуліся да начальніка аддзела па аказанні страхавых паслуг па Ушацкім раёне прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Лепельскім раёне Т.В.ЗІМНІЦКАЙ.

– Для падобных выпадкаў і прадугледжаны добраахвотны від страхавання партатыўных устройстваў, які апошнім часам набывае ўсё большую папулярнасць. Застрахаваць можна не толькі мабільныя тэлефоны, а і фота-, аўдыё- і відэаапаратуру, ноўтбукі і камп’ютары, радыётэлефоны, навігатары і іншыя лічбавыя памочнікі.

Для заключэння дагавора страхавання патрэбны пашпарт і дакумент аб набыцці тэлефона ці іншага ўстройства з указаннем звестак аб прадаўцу (чэк, гарантыйны талон). Да страхавання прымаюцца ўстройствы не старэй 3-х гадоў. Страхоўка дазваляе кампенсаваць урон у выпадку крадзяжу, “гібелі” або пашкоджання прылады ў выніку пажару, выбуху, удару маланкі, уздзеяння вадкасці ці электратоку з-за кароткага замыкання, непрадбачанага механічнага пашкоджання. Сярэдні ж узнос складае ад 4 да 12 працэнтаў ад страхавой сумы. Больш падрабязную інфармацыю па тэме вы заўсёды можаце атрымаць у нашых агентаў і непасрэдна ў аддзеле.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *