Грибной сезон

Общество

“Што вы робіце з грыбамі?”, – пытаўся госць з Гомельшчыны, пабачыўшы лясы Ушаччыны. Там нават два дрэвы могуць прынесці немалы “улоў”. Ну і ў нас сёлета год урадлівы. Дзе б ні быў, усе размовы – пра грыбы, прычым, грыбнікі не лянуюцца падлічваць здабычу. 50, 70, 100, 400 баравікоў. Нават мінчане, не звязаныя з Ушаччынай, шукаюць на карце Касары, каб пераканацца, ці праўду кажуць іх знаёмыя. Азарт – вялікая сіла.

А на змену баравікам прыйшлі апенькі, паказваюць з-пад лісця шляпкі і восеньскія “мачонікі”: грузды, ваўнянкі, рыжыкі…

Толькі вось і выпадкі згубы саміх грыбнікоў сталі не рэдкімі па вобласці. Таму калі сабраліся ў лес, прытрымлівайцеся тых мясцін, якія добра ведаеце, не адыходзьце далёка ад дарогі, бярыце з сабой мабільны тэлефон, не хадзіце ўадзіночку. Удалага вам ціхага палявання!

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *