Дабрачынную акцыю пад такой назвай праводзяць зараз тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын. Яна накіравана на аказанне адраснай дапамогі асобным грамадзянам і сем’ям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Многім з іх, як паказвае практыка, не хапае простых рэчаў, якія часта накіроўваюцца намі на сметнік, а маглі б яшчэ паслужыць!
Падзяліцца адзеннем, абуткам добрай якасці, мэбляй, прадметамі дамашняга ўжытку, кнігамі, цацкамі, вучэбнымі прыналежнасцямі могуць усе неабыякавыя людзі. Збор ажыццяўляецца ў адміністрацыйным будынку ТЦСАН у вёсцы Градзянец.
Атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра акцыю, умовы ўдзелу ў ёй можна па тэлефонах: 5-75-42, 5-02-69, 5-99-73.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.