Названы імёны лаўрэатаў штогадовай абласной прэміі “Чалавек года Віцебшчыны-2019”. Гэтага пачэснага звання ўдастоены 50 чалавек у пяці намінацыях, якія закранаюць усе сферы жыццядзейнасці – ад аператараў машыннага даення да кіраўнікоў прадпрыемстваў. На жаль, сёлета сярод лаўрэатаў няма прадстаўнікоў Ушаччыны.
7 лютага ў канцэртным зале “Віцебск” адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання лепшых работнікаў Прыдзвіння. Усяго з 2009 года прэміяй адзначаны 1050 чалавек.