З бронзай вярнуўся з трынаццатай рэспубліканскай міжгаліновай спартакіяды прафсаюзаў дырэктар ЦБУ № 221 “Беларусбанк” Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка, які прадстаўляў банкаўскую і фінансавую сістэму. За дзесяць хвілін ён падняў 24-кілаграмовую гіру 223 разы. Бронза на гэтых спаборніцтвах дасталася намнога складаней, чым золата на чэмпіянаце свету – настолькі моцны аказаўся склад канкурэнтаў: з дзевяці удзельнікаў – пяць майстроў спорту і адзін дзеючы чэмпіён свету. Усяго ж у спартакіядзе прынялі ўдзел больш тысячы ўдзельнікаў з 26 міністэрстваў. Сёмае месца па дартсу на гэтых жа спаборніцтвах заняла эканаміст райспажыўтаварыства Таццяна Уладзіміраўна Хрыпель, а на галіновай рэспубліканскай спартакіядзе яна стала першай.