Твае сляды ўздоўж на градцы.
Ты – як малое сланянё.
На сонейка глядзіш праз пальцы…
Унучак, дзіва ты маё.
А вось бяжыш ужо да градак,
Дзіцячы коціш самазвал.
Парушыў моркаўкі парадак,
Забраўся потым на ўзвал.
А вунь чубатая радыска
З чырвоным пузам – не ў зямлі.
Ратуйся, браце, баба блізка,
Каб у палон нас не ўзялі.
Хавайся хуценька за дзеда,
Скажу, што сам я патаптаў:
Што тут пасеяна, не ведаў,
Паверыць мо, што не збрахаў.
Бяры грабелькі, будзем грабіць,
Пакуль той бабы не чуваць,
Наш непарадак заграбаці,
Не будзе мо яна ўсчуваць.
…Сваё дзяцінства прыгадаю,
Набегі летнія ў сады.
Я рэмень дзедаў адчуваю…
Ляцяць гады, прайшлі гады.
г.п.Ушачы.