Правядзенне раённага конкурсу маладых выканаўцаў “Песні юнацтва нашых бацькоў” запланавана на 24 студзеня. Пройдзе канцэрт у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, а прыняць у ім удзел могуць юнакі і дзяўчаты ад 14 да 31 года. Трэба адзначыць, што сёлетні конкурс прысвечаны Году малой радзімы і 120-годдзю з дня нараджэння савецкага кампазітара І.В.Дунаеўскага, а таму ў рэпертуары выканаўцаў павінна быць песня на музыку Ісаака Восіпавіча, а таксама папулярны твор беларускіх кампазітараў. Падаць заяўкі можна да 21 студзеня, звярнуўшыся ў цэнтр або патэлефанаваўшы па нумары 5-85-67. Пачнецца конкурсная праграма ў 11 гадзін.