В октябре на Ушаччине родилось 2 мальчика и 11 девочек

Демография

Бацькоўства ў модзе

У кастрычніку бягучага года органамі загса Ушацкага раёна зарэгістравана нараджэнне 2 хлопчыкаў і ажно 11 дзяўчынак. Напоўніліся дзіцячым гоманам дамы, у якіх з’явіліся першынцы Лізавета Захарава, Аляксандра Маслюк, Антон Кавалёў, Карына Шахава і Дар’я Кажамякіна, другія малышы – Мілана Елісеева, Вераніка Карчэўская, Яўгенія Каваленка, Данііл Собалеў і Сафія Шыкшцела, чацвёртыя – Ева Алексяёнак, Мілана Рэут і Аксана Шпак.

Па словах начальніка аддзела загса Ушацкага райвыканкама Алены Мікалаеўны Малашчанка, гэта рэкордная месячная колькасць за апошнія некалькі гадоў. Праўда, адпаведны паказчык за 10 месяцаў бягучага года пакуль усё ж “адстае”: сёлета зарэгістравана нараджэнне 73 малышоў супраць 78 у 2018-м.

… а “сямейнасць” не

Вузы Гіменея з’ядналі ў кастрычніку шэсць ушацкіх пар. Упершыню марш Мен­дэльсона прагучаў для Артура Карабаня і Юліі Грыневіч, Антона Мінко і Алены Баратынскай, Дзмітрыя Мароза і Анастасіі Мацулевіч.

Усяго ж за 10 месяцаў 2019-га ва Ушацкім раёне зарэгістравана 62 шлюбы, што на 11 менш, чым летась.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *