Малышы кастрычніка
У апошні месяц восені органамі загса Ушацкага райвыканкама зарэгістравана нараджэнне 11 дзяцей: 6 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. На свет з’явіліся першынцы Мая Гарошка, Сафія Корнышава, Цімафей Радзюш, Васіліса Хрыпель і Аляксандр Грачоў, другія малышы Іван Карчэўскі, Ніколь Бародзіч, Яўгенія Рыкцер і Аляксандр Федарэнка, трэці – Мікіта Ладыгін, пяты – Мікіта Шугалей.
Узаконілі адносіны
Фактаў рэгістрацыі шлюбаў у кастрычніку на Ушаччыне было ўсяго чатыры. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Ільі Макрыдзіна і Ірыны Міцкевіч.
А.МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса.