Ніякі камп’ютэр не заменіць асалоду чытання кніг, лічаць карыстальнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Е.Я.Лось. Вось і бухгалтар Наталля Коршун (на здымку злева) любіць чытаць мастацкую літаратуру, Вольга Хілько (справа) бярэ кнігі на тэму выхавання дзяцей. Заўсёды разам з наведвальнікамі бібліятэкар Вольга Каваленка (у цэнтры), якая два гады як працуе ў гэтай установе культуры, столькі ж была занята ў Віцебскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага.